Радыё Свабода Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ пра будаўніцтва ў Менскім раёне спартова-турыстычнага гольф-комплексу, які павінны ўвесьці ў эксплюатацыю ў 2010 годзе.
Гольф-комплекс будзе стварацца ў мэтах стварэньня ўмоваў для правядзеньня спартовых спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню, заняткаў гольфам насельніцтва ўсіх узроставых групаў. Комплекс уключыць гольф-поле, цэнтар навучаньня гольфу, гатэльны і спартовы комплексы, жылы пасёлак, інжынэрную й транспартную інфраструктуру.