В. Івашкевіч: “Пра што не сказаў Пуцін” (аўдыё)

Радыё Свабода Намесьнік старшыні партыі БНФ Віктар Івашкевіч зьвяртае ўвагу на наступныя моманты ў заявах расейскага кіраўніка.
Слухаць:



Івашкевіч: “Усё гэта было вядома. І тое, што падтрымка рэжыму была, і тое, што на выбарах такім чынам падтрымалі, але не было сказана, што падтрымлівалі з умовай, што будзе ўведзены расейскі рубель, будзе праведзены рэфэрэндум па саюзнай дзяржаве, і ўрэшце, што Беларусь увойдзе ў склад Расейскай Фэдэрацыі. Тое, што былі такія дамоўленасьці, што тлумачыць, што Лукашэнку на выбарах падтрымалі, ён пра гэта не сказаў. А потым, калі ўбачылі, што імпэрскія пляны не зьдзейсьняюцца, перайшлі на прагматычныя ўзаемаадносіны.

Я думаю, што гэты пераход, як сказаў Пуцін “цягам чатырох гадоў цалкам на сусьветныя цэны”, непазьбежны. І я думаю, што, па вялікім рахунку, ні на саюзную дзяржаву, ні на расейскі рубель, Пуцін ужо не спадзяецца. Але вось гэтая фраза, што, маўляў, мы не адкідаем тэарэтычную магчымасьць, то яна проста для часткі электарату, які яшчэ не адарваў у сябе ў душы апошнюю нітачку, якая зьвязвае з марамі пра аднаўленьне Савецкага Саюзу ці Расейскай імпэрыі”.