Радыё Свабода Ля вёскі Жакі Пастаўскага раёна ў нядзелю быў усталяваны помнік удзельнікам паўстаньня ў 1831 годзе. Пад крыжам на гранітнай шыльдзе тэксты на беларускай і польскай мовах са словамі: “Памяці змагароў за свабоду нашу і вашу”. Больш як 175 гадоў таму блізу 15 тысяч жыхароў заходняй тэрыторыі Беларусі, у тым ліку польскай шляхты, разам супрацьстаялі акупацыі краю расейскімі войскамі.
Новы помнік усталяваны ля вёскі Жакі – за чатыры кілямэтры ад мястэчка Лынтупы на Віцебшчыне. Тутэйшыя кажуць, што зямля тут вельмі гаротная. У 1950-я гады савецкі калгас зруйнаваў могілкі паўстанцаў, зьнішчыў надмагільныя камяні. Хто і як паклапаціўся пра вяртаньне памяці, гаворыць краязнаўца Юры Фурс.
Фурс: “Канешне, лепш было б з граніту помнік вырабіць, быў бы больш манумэнтальны. Гэты – бэтанаваны. Але, дзякуй Богу, што такі знак ёсьць”.
Юры Фурс – вядомы ў Беларусі каваль. Ён актыўна удзельнічае ў справах краязнаўчага клюба “Нальшаны” па ўшанаваньню мінуўшчыны на Віцебшчыне. У прыватнасьці, на кургане дахрысьціянскіх могілак нядаўна ўсталяваная так званая “калючая брама”.
Пра пляны віцебскіх краязнаўцаў на сёлета паведамляе гісторык Міхась Гіль.
Гіль: “Увесну будзем аднаўляць так званыя старыя нямецкія могілкі ў Лынтупах, дзе таксама пахаваныя беларусы. Там пліты зарасьлі мохам. Будзе стаяць дубовы крыж, які ўжо выраблены. Расьпяцьце – разьба па дрэве. Арка зь двума гербамі – наша Пагоня і белы арол. І надпіс: “За нашу і вашу свабоду”.
Паводле Міхася Гіля, на сёньня больш як тры дзясяткі мастакоў, кавалёў, скульптараў ды краязнаўцаў далучаныя да грамадзкай працы. Адзін з прыхільнікаў – Стэфан Казлоўскі. Некаторы час таму ён вярнуўся на Бацькаўшчыну з Камчаткі. Але не забыў родную мову і рупіцца пра беларускую спадчыну.
Казлоўскі: “Я – грамадзянін Расеі, але крыўдна, што завілейская частка нашага Астравецкага раёна – белая пляма і ў этнаграфіі і археалёгіі. А курганоў аж густа тут. Дык я што раблю? Курганы адшукваю, рэгіструю іх, занатоўваю, даводжу да археолягаў”.
Цяпер на сваёй радзіме Стэфан Казлоўскі таксама аздабляе драўлянай разьбой касьцёлы і помнікі, што ўсталёўвае безь дапамогі дзяржавы гістарычны клюб “Нальшаны”. Дарэчы, менавіта так называлі колісь летапісную беларускую зямлю.
На здымках: краязнаўцы Віцебшчыны ўсталёўваюць помнік героям паўстаньня 1831 года ля вёскі Жакі.