Радыё Свабода, Менск Сёньня ў судзе Савецкага раёну Гомеля разглядалася крымінальная справа супраць былога судзьдзі Сяргея Ярашэвіча. Спадар Ярашэвіч летась зрабіў запіс у кнізе заўваг і прапаноў Рагачоўскага суду, параўнаўшы мясцовых судзьдзяў з судзьдзямі 37-га году, якія, нібыта, “учыняюць судзілішча з прынцыпу: “быў бы чалавек -- артыкул знойдзецца”.
Калегія абласнога суду адмяніла прысуд Сьветлагорскага суду аб прызнаньні спадара Ярашэвіча вінаватым у абразе рагачоўскіх судзьдзяў -- Уладзімера Саламейчука й Мікалая Рубісава і пакараньні яго двума гадамі папраўчай працы. Разгледзець гэтую справу наноў даручана суду Савецкага раёну Гомеля.
Намесьнік старшыні Савецкага суду Віктар Купрацэвіч, які вёў разьбіраньне, высьвятляў у пацярпелага судзьдзі з Рагачову Ўладзімера Саламейчука, у чым дакладна выявілася абраза і яе непрыстойная форма? Менавіта на гэтыя дзьве акалічнасьці й зьвяртаў увагу абласны суд, накіроўваючы справу на новы разгляд.
Спадар Саламейчук заявіў, што ў запісе Ярашэвіча ў кнізе заўваг і прапаноў яго абразіла параўнаньне з судзьдзямі 37-га году. А вось у чым выявілася непрыстойная форма абразы, ён адказаць ня здолеў.
Не сфармулявалі гэтага й сьведкі з боку рагачоўскіх судзьдзяў. Загадчыца канцылярыі Рагачоўскага суду Любоў Ганчарова нават зьдзіўлялася: “Няўжо праўда, у нас судзьдзі такія адсталыя”?
Судзьдзя Купрацэвіч з хадайніцта пацярпелага боку прызначыў лінгвістычную экспэртызу зробленага запісу. На наступнае судовае разьбіральніцтва будзе паўторна запрошаны -- як пацярпелы -- старшыня Рагачоўскага суду Мікалай Рубісаў. Сёньня на паседжаньні ён ня быў, як патлумачыў, з прычыны моцнай занятасьці.
Сяргей Ярашэвіч вінаватым сябе ў абразе рагачоўскіх судзьдзяў не прызнае: кажа, што запіс у кнізе заўваг і прапаноў зроблены на знак пратэсту супраць неаб’ектыўнага разгляду, на ягоны погляд, справы ў абвінавачваньні яго ў хуліганстве супраць былога супрацоўніка жлобінскай міліцыі.
Да прызначанай лінгвістычнай экспэртызы па цяперашняй справе спадар Ярашэвіч адносіцца станоўча:
Ярашэвіч: “Неабходнасьць такой экспэртызы несумнеўная. Ацэньваць, абразьлівы ці не той альбо іншы выраз, павінен спэцыяліст. Але пры гэтым мусіць быць пастаўлена пытаньне (і, магчыма, я яго заяўлю): чым абумоўлены такі запіс? Ці існуе прычынная сувязь паміж тым, што было, і тым, што спарадзіла такі запіс”.