Сяргей Астраўцоў, Горадня Сёньня ў Горадні пачалі судзіць Мечыслава Яскевіча — аднаго з паплечнікаў Анжалікі Борыс у Саюзе палякаў, не прызнаным уладамі. Яго абвінавачваюць у злосным хуліганстве — зьбіцьці чалавека. Упершыню актывіста Саюзу палякаў судзяць паводле Крымінальнага кодэксу, і яму пагражае да трох гадоў зьняволеньня. У працэсе зроблены перапынак да 30 студзеня.
Сёньня Кастрычніцкі раённы суд Горадні ўзмоцнена ахоўвала міліцыя. Бальшыню ахвотных не прапусьцілі на працэс Яскевіча. З боку пацярпелага, Ігара Сабко, у суд не зьявіліся ўсе сьведкі, таму судзьдзя Натальля Горбач зрабіла перапынак у працэсе. Мечыслаў Яскевіч гаворыць, што ніякай бойкі з Сабко ў іх не было. Ён ехаў у тралейбусе, і адзін з пасажыраў пацікавіўся справамі Анжалікі Борыс.
Яскевіч: “Задаў пытаньне: што там з Анжалікай Борыс? Гэта была якраз сьвежая справа з наркотыкамі. Ну, я яму й стаў расказваць. А гэты Сабко, што пацярпелы, на мяне адразу: “Што ты гаворыш? “Гэта ўсё -- хлусьня!” Ну, і мы выходзім на прыпынку (толькі дзьве хвіліны прайшло, а ўжо міліцыя стаіць), падлятаюць удвух і гавораць: “Гэты пабіў гэтага!” І мяне адразу забіраюць”.
Перад судом сёньня сабралася каля сямідзесяці актывістаў Саюзу палякаў. Яны маліліся і сьпявалі. А кіраўніца саюзу Анжаліка Борыс заявіла, што супраць Мечыслава Яскевіча ўчынена правакацыя.