Радыё Свабода У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя А.Куляшова прайшло інтэлектуальнае спаборніцтва “Беларускае пяціборства-VI”. У шосты раз яго арганізавала і правяла гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы на чале з выкладчыкам Беларускага ліцэю імя Якуба Коласа Міхасём Булавацкім.
У сёлетнім пяціборстве ўзялі ўдзел 15 вучняў магілёўскіх школ ды ліцэяў, а таксама зь іншых школ вобласьці. Сярод удзельнікаў былі пераможцы матэматычных, моўных і іншых алімпіяд.
Як і ў мінулыя гады, удзельнікі пяціборства былі павінны разьвязаць матэматычную задачу, а таксама адказаць на пытаньні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і адной з дысцыплін цыклу “Прырода і Сусьвет”. Рашэньні ды адказы спаборнікі меліся падаваць у беларускай мове, якасьць якой таксама ўлічвалася падчас падвядзеньня вынікаў.
Міхась Булавацкі пра вынікі спаборніцтва паведаміў наступнае:
Міхась Булавацкі: “Вынікі ёсьць цікавыя і сумныя. Нескладаную матэматычную задачу да канца разьвязаць ніхто ня змог. У пададзеным фрагмэнце зь біяграфіі Янкі Купалы трэба было распазнаць паэта, што-нішто працытаваць зь ягонае творчасьці. Фрагмэнт быў узяты, калі Янка Купала хацеў скончыць жыцьцё самагубствам. На нашае зьдзіўленьне паэта распазналі. Пытаньне па гісторыі таксама ўразіла, але ў другім сэнсе. На гэтае пытаньне ніхто ня змог адказаць. Нядаўна быў зацьверджаны новы-стары герб Магілёва і нягледзячы на тое, што ён зацьверджаны, ніхто, як мы высьветлілі, з вучняў гісторыі герба ня ведае”.
Перамагла ў сёлетнім пяціборстве навучэнка з Дрыбіну Сьвятлана Дзянісенка. Міхась Булавацкі адзначыў, што яна цудоўна гаворыць па-беларуску, а таксама мае добрыя веды ў матэматыцы ды літаратуры.