Любоў Лунёва, Менск 1 і 2 студзеня ў Беларусі былі выходнымі. Уначы 31сьнежня тысячы людзей сабраліся ў Менску каля будынку Нацыянальнай бібліятэкі на навагодні сьвяточны фаервэрк. Да 5 раніцы ў дварах падлеткі й дарослыя запускалі падпольна набытыя пэтарды. Гэтым разам не ўдалося пазьбегнуць траўматызму. Як сьвяткавалі жыхары Менску Новы год?
Менская міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме. На вуліцах патрулююць нават салдаты ўнутраных войскаў, апранутыя ў міліцэйскую форму. Пры гэтым колькасьць жыхароў сталіцы на выходныя значна паменшылася, бо многія зьехалі ў вёскі да сваякоў. Супрацоўнікам менскай міліцыі ў сьвяточныя дні давялося часьцей выяжджаць на выклікі. Асноўная прычына – ужываньне алькаголю. У дзяжурнай частцы міліцыі Савецкага раёну сказалі, што апроч сямейных скандалаў, калі міліцыянты забіралі мужа нападпітку, адбыліся й цяжкія злачынствы.
Дзяжурны міліцыянт: “Былі скандалы, таксама былі бойкі й канфлікты, складаныя таксама былі, муж жонку шрубакрутам колькі разоў ударыў – такога кшталту цялесныя пашкоджаньні. Крадзяжы якія? Былі кватэрныя. Адчынілі дзьверы – нехта зайшоў і дублёнку з калідору скраў”.
У навагоднюю ноч адзін мужчына зьвёў рахункі з жыцьцём. Ён не пакінуў перадсьмяротнага ліста й таму распачата крымінальная справа па факце самагубства.
Некалькі чалавек трапілі ў шпіталь з апёкамі рук і твару ў выніку запуску пэтардаў. Трое зь іх шпіталізаваныя. Яшчэ каля дзесятка чалавек адмовіліся ад шпіталізацыі й будуць лекавацца амбуляторна. Мэдыкі ў выходныя часьцей аказвалі дапамогу людзям, якія ў нецьвярозым стане падалі й атрымалі траўмы галавы. Накладзены дзясяткі швоў.
З-за таго, што пасьля дажджу крыху падмарозіла, на вуліцах было коўзка. У выніку каля трыццаці чалавек зьвярнуліся па мэдычную дапамогу з пераломамі й вывіхамі ног і рук. Дзяжурны лекар Другога клінічнага шпіталю паведаміў “Свабодзе”:
Лекар: “Мы пачалі лекаваць апёкі. Стан не пагражае жыцьцю, апёкі абмежаваныя, але яны нічога ня кажуць нам – яны былі п’яныя. Усе лякарні, дзе ёсьць хірургічныя адзяленьні, там паўсюль чэрапна-мазгавыя траўмы, траўмы галавы, усе такія паступаюць. Іх то болей, то меней, але іх заўсёды шмат. Узросты? Уключаючы тых, хто на дзевяностым годзе жыцьця”.
Пажарныя працавалі ў звычайным рэжыме. У службе “01” паведамілі, што ў сьвяточныя дні выяжджалі на выклікі не часьцей чым у будні. 2 студзеня ад 7 вечара на дарогах пад Менскам зьявіліся плыні аўтамабіляў. Людзі вярталіся ў горад. У школьнікаў вакацыі, а дарослым на працу.