Генпракуратура папярэдзіла лідэра руху «За свабоду» А.Мілінкевіча, рэдактара інтэрнэт-газэты «Салідарнасьць» А.Старыкевіча і былога супрацоўніка КДБ В.Костку за «распаўсюд неабгрунтаванай інфармацыі аб трагічных падзеях у Менскім мэтрапалітэне». Што канкрэтна ў іх словах выклікала пярэчаньні пракуратуры? Пра гэта кажа Алесь Лагвінец, палітоляг, адзін з кіраўнікоў руху "За Свабоду".
Лагвінец: Ніякіх дакладных цытаваньняў Мілінкевіча не было. Было папярэджаньне наконт распаўсюду інфармацыі. Можна прыпускаць, што пракуратуры не спадабалася перасьцярога Мілінкевіча наконт таго, што тэракт можа стаць зручнай нагодай для ўладаў, каб павялічыць палітычныя рэпрэсіі ў краіне. Калі прааналізаваць выказваньні спадароў Косткі і Старыкевіча, і там і там быў выказаны пэўны пэсымізм наконт здольнасьці дзяржаўных інстытуцыяў у Беларусі правесьці поўнае і аб'ектыўнае расьсьледаваньне таго, што здарылася.
Знаткевіч: Наколькі імаверна, на вашую думку, што ў выніку тэракту паглыбіцца раскол беларускага грамадзтва -- людзі, якія й раней не давяралі ўладзе, будуць лічыць яе адказнай за арганізацыю выбуху, людзі, які ўладзе вераць, павераць і цьверджаньням ці намёкам, што выбух арганізавала апазыцыя, а ў выніку будзе ўзаемная агрэсія і нянавісьць?
Лагвінец: На вялікі жаль, гэтага выключаць нельга. Трэба прызнаць, што сёньня ў значнай часткі грамадзтва існуе вялікі недавер да ўладаў, і нават калі сёньня ўлады будуць казаць нібыта правільныя рэчы і заклікаць да нацыянальнага адзінства, якое павінна быць у такіх выключных трагічных сытуацыях, усё ж такі ёсьць падставы не давяраць уладам, якія цкуюць журналістаў, кідаюць людзей у турмы, цягам некалькіх апошніх тыдняў паказальнымі судовымі працэсамі дэманструюць, што ў нас няма судовай сыстэмы, у нас усё абумоўлена палітычна. Пагроза далейшага паляваньня на вядзьмарак па-ранейшаму існуе. І таму падзел, палярызацыя нашага грамадзтва, на вялікі жаль, у выніку гэтай трагедыі можа паглыбіцца.
Слухаць гутарку цалкам:

Размова з Алесем Лагвінцом 13 красавіка 2011 году.
Your browser doesn’t support HTML5