Вядомы беларускі сацыёляг Алег Манаеў ня лічыць, што расклад сацыяльна-палітычных сілаў і настрояў у выніку выбуху ў мэтро "Кастрычніцкая" істотна зьменіцца.
Цыганкоў: Як беларусы, дый іншыя народы, рэагуюць у такіх сытуацыях з пункту гледжаньня сацыяльных паводзінаў? Ці можна прагназаваць незадавальненьне ўладай, якая не прадухіліла тэракт, або, наадварот, яднаньне вакол улады? Што больш імаверна?
Манаеў: Як паказвае досьвед выбуху 3 ліпеня 2008 году, можна прагназаваць наступнае. Тая частка, якая не давярала ўладзе, — у яе недавер будзе ўмацоўвацца. Тыя ж, хто давяраў уладзе ці сумняваўся, — у іх давер будзе павялічвацца. І паколькі, тых, хто давярае ўладзе, у нас больш, то я чакаю менавіта такой рэакцыі. Але гэта зусім не азначае, што будзе нейкае "яднаньне нацыі" вакол улады — гэта наўрад ці.
Але самае простае — людзі будуць больш асьцярожна сябе паводзіць, больш спадзявацца на сябе, менш давяраць іншым. Так што гэта нэгатыўная рэакцыя.
Цыганкоў: Наколькі большасьць насельніцтва можа давяраць той вэрсіі выбуху, якую прапануе ўлада?
Манаеў: Трэба рабіць карэкцыю на расклад палітычных сымпатыяў беларусаў. А расклад тут ня вельмі мяняецца. Прыкладна палова давярае ўладзе і лічыць цяперашні парадак сваім, які іх задавальняе. Каля траціны лічаць, што гэта не для іх. І нейкіх падзеяў, якія б рэзка мянялі гэты балянс, за апошнія 19 гадоў не адбылося.
І я думаю, што сытуацыя з выбухам, незалежна ад вэрсіі ўладаў, ляжа на тых, хто гатовы ўсяму паверыць, і не падзейнічае на тых, хто будзе супраць. Я ня думаю, што расклад сацыяльна-палітычных сілаў і настрояў у выніку выбуху істотна зьменіцца.