Сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі з студзеня 2011 году так і не палепшылася, таму ня можа быць ніякага прагрэсу ў стасунках з Парлямэнцкай асамблеяй Рады Эўропы. Пра гэта заявіла дакладчык асамблеі па Беларусі Сініка Хурскайнен у выступе 12 красавіка са справаздачай у палітычным камітэце ПАРЭ, дзе адбыліся слуханьні аб сытуацыі ў Беларусі.
Дакладчыца ПАРЭ чарговым разам выказала занепакоенасьць у зьвязку з палітычна матываванымі крымінальнымі справамі, зь інфармацыяй пра катаваньні зьняволеных, працэдурныя парушэньні ў часе расьсьледаваньня і судовых працэсах, а таксама з вынясеньнем сьмяротных выракаў. Хурскайнен падкрэсьліла, што з гэтых прычынаў кантакты ПАРЭ зь беларускімі ўладамі на высокім узроўні павінны пакуль заставацца замарожанымі.
У той жа час ПАРЭ павінна працягнуць дыялёг з дэмакратычнымі сіламі Беларусі, грамадзянскай супольнасьцю, прадстаўнікамі апазыцыі, незалежных СМІ і праваабарончых арганізацыяў.
Слуханьні былі закрытыя для прэсы. Паводле вынікаў пасяджэньня прэсавая служба ПАРЭ апублікала справаздачу.