У Польшчы адбываюцца жалобныя мерапрыемствы з нагоды першай гадавіны трагедыі пад Смаленскам, у якой загінуў, сярод іншых, прэзыдэнт краіны Лех Качыньскі.
Каля гмаху амбасады Расеі ў Варшаве дэманстрацыя з патрабаваньнем праўды аб прычынах катастрофы пад Смаленскам. Прысутныя абураныя тым, што расейцы ўначы зь пятніцы на суботу зьмянілі замацаваную палякамі мэмарыяльнгую шыльду ў Смаленску ў гонар ахвяраў катастрофы. Зьмяніўшы шыльду на дзьвюхмоўную, зьмянілі і тэкст, прыбраўшы адтуль сказ пра тое, што загінулыя ляцелі “ўшанаваць памяць ахвяраў савецкага генацыду”.
Удзельнікі дэманстрацыі скандуюць – “Ганьба”, “Злодзеі”.
Вайсковае лётнішча ў Варшаве. Экумэнічнае набажэнства з удзелам сваякоў ахвяраў катастрофы. Няма палітыкаў, няма журналістаў.
Хаця год таму, у страшэнныя для краіны дні пасьля катастрофы, шмат гаварылася пра яднаньне, палітыкі не змаглі дамовіцца, каб разам адзначыць гадавіну тых трагічных падзеяў. Прадстаўнікі кіроўнай кааліцыі, а да яе належаць прэм’ер, сьпікеры абедзьвюх палатаў парлямэнту з аднаго боку і брат загінулага прэзыдэнта Леха Качыньскага, лідэр найбуйнейшай апазыцыйнай партыі “Права і справядлівасьць” Яраслаў Качыньскі – з другога, бяруць удзел у розных мерапрыемствах і ў розны час.
Прыхільнікі “Права і справядлівасьці” лічаць, што ўрад Дональда Туска робіць зусім недастаткова, каб высьветліць прычыны трагедыі, а акрамя гэтага цяперашнія ўлады не пагаджаюцца на помнік Леху Качыньскаму каля прэзыдэнцкага палацу ў Варшаве.
Таму Яраслава Качыньскага няма і на галоўных дзяржаўных урачыстасьцях, што адбываюцца на сталічных вайсковых могілках Павонзкі – там стаіць помнік ахвярам катастрофы, пахаваныя некаторыя зь іх. Прамаўляе прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі.
“Думаю, што тут трэба сказаць, што найпрыгажэйшы з усіх помнікаў, якія мы маглі б усталяваць ахвярам, гэта помнік адзінству, якое будуецца таксама й на фундамэнце драматычных перажываньняў, агульнанацыянальнай жалобы, ды разуменьні таго, што вельмі шмат яшчэ трэба зрабіць у імя памяці пра тых, што адышлі год таму”.
Дакладна ў гэты час год таму разьбіўся прэзыдэнцкі ТУ154. Усе – удзельнікі жалобных мерапрыемстваў, палітыкі, кіроўцы, мінакі ва ўсёй краіне спыняюцца на некалькі хвілінаў. Выюць сырэны.
Між тым з самай раніцы тысячы людзей прыходзяць да прэзыдэнцкага палацу, што ў цэнтры Варшавы на вуліцы Кракаўскае прадмесьце.
“Я як толькі сырэну пачуў, адразу падумаў – што ж я раблю яшчэ ў хаце, час ісьці. Дык вось жа сабраліся хутка зь сям’ёю, ды прыйшлі да прэзыдэнцкага палацу”.
***
Паводле вынікаў апытаньняў грамадзкай думкі, зробленых напярэдадні гадавіны смаленскай трагедыі, каля 70% палякаў лічаць, што прычыны катастрофы дагэтуль канчаткова ня высьветленыя і што ня будуць высьветленыя бліжэйшым часам.
Паводле справаздачы расейскага Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту (МАК), прычынаю катастрофы было дрэннае надвор’е і, перадусім, памылкі пілётаў.
Польскі бок скрытыкаваў справаздачу МАК, заявіўшы, што камітэт не ўлічыў польскіх заўвагаў да дакумэнту.
Дагэтуль невядома, чаму пілёты прэзыдэнцкага ТУ154 пайшлі на пасадку, нягледзячы на неспрыяльныя атмасфэрныя ўмовы. Польскаму боку не перададзеныя арыгіналы “чорных скрынак”, як і тое, што засталося ад летака.
***
10.04.2010 на Паўночным лётнішчы Смаленску разьбіўся польскі самалёт ТУ154, які ляцеў на ўрачыстасьці з нагоды 70-х угодкаў расстрэлу польскіх афіцэраў у Катыні. Загінулі ўсе 96 пасажыраў, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі з жонкаю Марыяй, галоўнакамандуючыя ўсіх радоў польскага войска, шэраг парлямэнтароў, урадоўцаў, выбітных грамадзкіх дзеячоў.
Вечар 9 красавіка.

Нядзеля, 10 красавіка. Сёмая раніцы.

Прэзыдэнт Камароўскі прамаўляе каля помніка ахвярам катастрофы на могілках у Варшаве. Фота www.prezydent.pl
“Думаю, што тут трэба сказаць, што найпрыгажэйшы з усіх помнікаў, якія мы маглі б усталяваць ахвярам, гэта помнік адзінству, якое будуецца таксама й на фундамэнце драматычных перажываньняў, агульнанацыянальнай жалобы, ды разуменьні таго, што вельмі шмат яшчэ трэба зрабіць у імя памяці пра тых, што адышлі год таму”.
8 гадзінаў 41 хвіліна.
Дакладна ў гэты час год таму разьбіўся прэзыдэнцкі ТУ154. Усе – удзельнікі жалобных мерапрыемстваў, палітыкі, кіроўцы, мінакі ва ўсёй краіне спыняюцца на некалькі хвілінаў. Выюць сырэны.
Між тым з самай раніцы тысячы людзей прыходзяць да прэзыдэнцкага палацу, што ў цэнтры Варшавы на вуліцы Кракаўскае прадмесьце.
“Я як толькі сырэну пачуў, адразу падумаў – што ж я раблю яшчэ ў хаце, час ісьці. Дык вось жа сабраліся хутка зь сям’ёю, ды прыйшлі да прэзыдэнцкага палацу”.
***
Паводле вынікаў апытаньняў грамадзкай думкі, зробленых напярэдадні гадавіны смаленскай трагедыі, каля 70% палякаў лічаць, што прычыны катастрофы дагэтуль канчаткова ня высьветленыя і што ня будуць высьветленыя бліжэйшым часам.
Слуп, абклеены партрэтамі Леха Качыньскага каля прэзыдэнцкага палацу. Фота Аляксея Дзікавіцкага (малодшага).