САМ-НАСАМ З ЧАСАМ
УЛАДЗІМЕР ХАЛІП: “БЕЛАРУСЬ ПЕРАТВАРАЕЦЦА Ў ЗОНУ ЧУМЫ”
Пасьля апублікаваньня ў брытанскай газэце Іndependent артыкулу пад загалоўкам-заклікам “Поп-зоркі, не сьпявайце ў Беларусі!” ў айчынных і расейскіх СМІ зьявіліся паведамленьні пра адмену некаторых канцэртаў замежных выканаўцаў у беларускай сталіцы. Праўда, канцэрты пакуль адбываюцца. Ці прыслухаюцца поп-зоркі да заклікаў зь Менску і якім яшчэ спосабам яны могуць выказаць сваю салідарнасьць з дэмакратычнай супольнасьцю ў Беларусі? Пра гэта ды іншае – у гутарцы з драматургам і публіцыстам Уладзімерам Халіпам.
Міхась Скобла: “Спадар Уладзімер, як вы ставіцеся да такога незвычайнага закліку – не сьпяваць у Беларусі?”
Уладзімер Халіп: “Па-першае, гэта толькі зварот. Але ўжо прагучалі галасы, што гэта недапушчальна, што народ ні ў чым не вінаваты і г.д. Усё сапраўды так, народ ні ў чым не вінаваты. Але што адбылося? Зьвярнуліся некаторыя дзеячы мастацтва да сусьветнавядомых поп-зорак. А дзе вы ўбачылі культурную ізаляцыю? У нас што, зьбіраліся ў Менску правесьці міжнародны фэстываль клясычнай музыкі? Ці, можа, зьбіраліся прывезьці выдатную выставу палотнаў Рэмбранта? Ці, можа, хто-небудзь яшчэ зь вядомых у сьвеце музыкаў зьбіраўся тут выступіць і не прыехаў? Нічога страшнага, размова ідзе толькі пра выступы поп-зорак. Я думаю, наш народ цудоўна бязь іх абыдзецца. Калі трэба, паставяць сабе дыск, або ўключаць рэпартаж зь “Менск-арэны”, дзе гойсае “ўсенароднаабраны” на каньках, – і будзе тое ж уражаньне, амаль адзін да аднаго”.
Скобла: “Днямі адзін з расейскіх тэлеканалаў паведаміў, што заплянаваны ў Менску на 19 траўня канцэрт Шакіры не адбудзецца, бо сьпявачка не абыякавая да дэмакратычных каштоўнасьцяў. Назаўтра БТ удакладніла – адбудзецца… Але, як мне падаецца, сваю салідарнасьць з дэмакратычнай супольнасьцю Шакіра і другія выканаўцы маглі б праявіць не адменай канцэрту. Проста падчас канцэрту сказаць пэўныя словы, як зрабіў у свой час Юры Шаўчук. Ад падобнага кроку быў бы большы эфэкт”.
Халіп: “Кожны вырашае за сябе, мы ня можам патрабаваць ад кагосьці вялікіх учынкаў. Мы іх найперш павінны патрабаваць ад сябе. Я хацеў бы нагадаць нашым грамадзянам, маім суродзічам, дарагім маім і любімым беларусам, што 19 сьнежня 2010 году мы з вамі апынуліся ў іншай краіне.
Калі ў вашага суседа па лесьвічнай пляцоўцы адбываюцца хаўтуры, то ў гэты дзень непрыстойна ладзіць скокі, зьбіраць гасьцей і ўключаць гучную музыку ...
Скобла: “Дзякуй Богу, да хаўтураў пасьля 19 сьнежня не дайшло. Але зьвярніце ўвагу вось на што: прыехаў у Менск гурт Deep Purple і на канцэрце выканаў “Купалінку”. Тото Кутуньё прасьпяваў “Вы шуміце, бярозы”. Гэта ж таксама салідарнасьць і падтрымка – нашай мове, нашай культуры. Навошта ж ад яе адмаўляцца?”
Халіп: “Так, гэта ўсё слушна. Але, хачу яшчэ раз паўтарыць, заклік “не сьпяваць у Беларусі” – гэта спроба нагадаць агульнапрынятыя чалавечыя каштоўнасьці. Каб нашы людзі ўспомнілі тыя тэксты, якія калісьці Масей прынёс на гару Сінай, якія мы пачынаем забываць. Мы мяркуем, што царква – гэта нейкі цырк, куды людзі прыходзяць, каб папрасіць пра нейкі цуд. Не. Людзі прыдумалі гэтыя 10 законаў яшчэ ў часы цара Хамурапі, нават не ў часы Хрыста. І прыдумалі для таго, каб людзі не зьдзічэлі, каб яны ня ўзьлезьлі зноў на дрэвы, каб яны выжылі ў гэтых цяжкіх умовах, каб яны паважалі адзін аднаго. Вось гэтага патрабуюць тыя, хто зьвярнуўся з гэтым заклікам. А як сябе паводзіць у тых ці іншых абставінах, безумоўна ж, вырашыць кожная з поп-зорак”.
Скобла: Прыпусьцім, што поп-зоркі прыслухаюцца і будуць абмінаць Беларусь. На ўсіх каналах і арэнах будуць гучаць беларускія прыдворныя выканаўцы зь песьнямі-заклікамі “За сильную и процветающую Беларусь”. Дык рэжым толькі дзякуй скажа, і электарату гэта спадабаецца. З другога боку, чаму толькі поп-зоркі? Ужо сёньня чуваць прапановы, каб Беларусь байкатавалі і замежныя пісьменьнікі, і мастакі, і музыкі. Як вы, чалавек культуры, будзеце жыць у гэткай бескультурнай краіне?”
Халіп: “Культуру, дасягненьні сусьветнага мастацтва ў мяне ніхто ня зможа адабраць, нават калі мяне кінуць у турэмную камэру ці які-небудзь зындан.
Культуру, дасягненьні сусьветнага мастацтва ў мяне ніхто ня зможа адабраць, нават калі мяне кінуць у турэмную камэру ці які-небудзь зындан ...
Скобла: “Беларусь ужо каторы год жыве ў ізаляцыі палітычнай. Але гэта не паслабляе рэжыму. Я ўсё ж не магу зразумець, як канкрэтна можа нашкодзіць рэжыму ізаляцыя культурная?”
Халіп: “Мы ня першыя, хто трапіў у такую сытуацыю. Мы помнім сумны досьвед гітлераўскай Нямеччыны. У 30-я гады таксама ішлі спрэчкі: ці можна ехаць на Алімпіяду ў Нямеччыну? А чаму нельга? Спартоўцы ў 1936 годзе прыехалі ў Мюнхэн, выступілі, а потым горка шкадавалі, бо нацысцкая прапаганда выкарыстала Алімпіяду на сваю карысьць. А фашысты гэта ўмелі
Спартоўцы ў 1936 годзе прыехалі ў Мюнхэн, выступілі, а потым горка шкадавалі, бо нацысцкая прапаганда выкарыстала Алімпіяду на сваю карысьць ...
КНІГАРНЯ СВАБОДЫ
СЯМЁН БУКЧЫН: “КАЛІ РАСЕЙЦЫ ЛІЧАЦЬ НЯКЛЯЕВА СВАІМ – НА ЗДАРОЎЕ”
У маскоўскім выдавецтве “Время” ў клясычнай сэрыі “Поэтическая библиотека” выйшла новая кніга Ўладзімера Някляева “Окно”. Яе склалі пераклады на расейскую мову вершаў і паэмаў беларускага паэта, зробленыя ў розны час Ігарам Шклярэўскім, Юрыем Кузьняцовым, Міхаілам Шэлехавым ды іншымі перакладчыкамі. Прычым, дырэктар выдавецтва Барыс Пастарнак адклаў прэзэнтацыю выданьня да часу, калі паэт выйдзе на свабоду. Пакуль тое, мы зазірнем у някляеўскае “акно ў Расею” зь літаратуразнаўцам Сямёнам Букчыным.
Міхась Скобла: “Спадар Сямён, пагадзіцеся, Уладзімеру Някляеву пашанцавала зь перакладчыкамі. Ягоныя вершы і па-расейску гучаць натуральна, я б сказаў, першародна”.
Сямён Букчын: “На жаль, у зьмесьце кнігі дакладна не пазначана, каму належыць той ці іншы пераклад. Толькі адзін разьдзел падпісаны, яго пераклаў вядомы расейскі паэт Ігар Іванавіч Шклярэўскі – сябра Някляева, дарэчы, і мой сябра. Што да якасьці перакладаў, то трэба мець на ўвазе, што Някляеў пачынаў пісаць на расейскай мове. Дарэчы з гэтага не вынікае, што ён быў тады расейскім паэтам. Я ў свой час дасьледаваў творчасьць беларускіх расейскамоўных пісьменьнікаў – і празаікаў, і паэтаў. І павінен сказаць, што яны пісалі на своеасаблівай расейскай мове, народжанай тут, у Беларусі. Сам лад гэтай мовы, сам лад пачуцьцяў гэтых творцаў усё ж бліжэй да беларускага. На якой мове напісаны верш Шклярэўскага “Жалоба счастья”: “Руки болять, ноги болять, жито поспело, лён убирать…”? Па-расейску ці па-беларуску? Адразу і ня вызначыш. Таму, як мне здаецца, досьвед Някляева, які пачынаў як паэт па-расейску, ня мог не адбіцца і на перакладах”.
Скобла: “Філёзаф Валянцін Акудовіч у пасьляслоўі да кнігі гаворыць, што “Някляеў – не зусім беларускі паэт, хоць піша па-беларуску”. А сам Някляеў яму адказвае, што яго ў Маскве папракалі за мову яго расейскіх вершаў, якія гучалі не зусім па-расейску. Чаму Някляева і тут, і там ўспрымалі як чужака?”
Букчын: “Някляеў нарадзіўся ў 1946 годзе, пачаў пісаць і друкавацца ў пачатку 70-х. Што гэта быў за час? Па ўсім Савецкім Саюзе грымелі паэты-
Разам з тым, “ці можна душу памяняць”? Душа Някляева, вядома ж, заставалася беларускай ...
Скобла: “Вы закранулі няпростую праблему. А ў тым, што яна існуе, пераконвае такі факт: вершы Някляева ўключаныя ў анталёгію “Десять веков русской поэзии”. Але ці можа расейскі паэт так пісаць пра Расею? “И поэтому суки и воры / богоизбранный этот народ, / и поэтому пьёт под забором, / до безумия пляшет и пьёт!.. / И поэтому бунты и битвы, / и поэтому – жид виноват!.. / И поэтому выше молитвы / русский яростный мат-перемат!..”. Гэта з паэмы Някляева “Русский поезд”.
Букчын: “Праблема ня толькі зь Някляевым. Вы ведаеце, што расейская крытыка залічвае Васіля Быкава ў расейскія пісьменьнікі, і ўжо даўно. Гэта адбываецца таму, што Быкаў (найперш праз “Новый мир”) так увайшоў у
Праблема ня толькі зь Някляевым. Вы ведаеце, што расейская крытыка залічвае Васіля Быкава ў расейскія пісьменьнікі, і ўжо даўно ...
Скобла: “Дык што, нам прэтэнзій аніякіх расейцам не выстаўляць – за Някляева?”
Букчын: “Трэба лічыць згаданы вамі ягоны “анталягічны” ўнёсак падарункам беларускай літаратуры расейскай літаратуры. І гэта нармальна. Як нармальна і тое, што мы падарылі расейскай літаратуры Васіля Быкава і Алеся Адамовіча. Калі расейцы лічаць іх сваімі – на здароўе. Дарэчы, я тут паўтараю словы Быкава. Аднойчы ў яго спыталіся пра тое самае, як ён да гэтага ставіцца? І Быкаў адказаў: “А на здароўе! Хай сабе расейская культура карыстаецца”.
Скобла: “Яўгені Яўтушэнка ў прадмове да кнігі “Окно” спачувальна піша: “Ні беларускія ўлады, ні беларускія пісьменьнікі не знайшлі агульнай мовы як суграмадзяне”. Але якраз Някляеў яшчэ ў 1998 годзе спрабаваў паразумецца з уладай, арганізаваў сустрэчу пісьменьнікаў з прэзыдэнтам. Іншая справа, што ўлада і тады стаяла, ды і цяпер стаіць, на антынацыянальных пазыцыях”.
Я думаю, што ніхто ня можа кінуць камень папроку ў бок Някляева ці іншага творцы: “Што ж ты пайшоў у палітыку, здрадзіў мастацтву? ...
Букчын: “Тое, што Ўладзімер Пракопавіч шукаў дыялёгу з уладай, – гэта відавочна і нармальна. Але мы ўсе ведаем, як цяжка весьці дыялёг з нашай сёньняшняй уладай. Я нават ня думаю, што сам Валодзя прадбачыў тое, у што ўсё яно выльецца. Але так сталася, што лёс падхапіў яго і панёс у бок палітычнай дзейнасьці. Я думаю, што ніхто ня можа кінуць камень папроку ў бок Някляева ці іншага творцы: “Што ж ты пайшоў у палітыку, здрадзіў мастацтву?”. Гэта асабісты шлях, асабісты лёс, які трэба паважаць, калі нават ня ўсё ў ім разумееш”.
Скобла: “Уладзімеру Някляеву і Аляксандру Фядуту нядаўна быў зьменены артыкул абвінавачваньня. Якога разьвіцьця падзеяў вы чакаеце адносна іх?”
Букчын: “Мы ўжо прывыклі за гады да таго, што наша ўлада непрадказальная. Разам з тым, ідзе час, на ўладу аказваюцца ўсе магчымыя ўплывы. Думаю, і з боку Захаду, і з боку Расеі яны ёсьць, і беларускае грамадзтва не маўчыць. Асудзіць паэта, зрабіць зь яго ахвяру рэжыму – гэта наўрад ці патрэбна той жа ўладзе. Справа зь перадачай справы Някляева ў суд, мне здаецца, зацягваецца, бо ўлада шукае, як выйсьці са становішча. Асудзіць яго, вядома ж, трэба, але і, разам з тым, паказаць, што ўлада не такая жорсткая. Улада сёньня проста вымушаная трохі адступіць. Я думаю, што можна спадзявацца на менш жорсткія прысуды і Някляеву, і Фядуту, чым гэта чакалася раней”.