Леў Марголін: "АГП атрымае другое дыханьне"

Леў Марголін

Намесьнік старшыні АГП Леў Марголін кажа, што ў часе, калі Анатоль Лябедзька быў у СІЗА КДБ, у партыі не было ніякай надзвычайнай сытуацыі.

"Нам удалося прадухіліць гэта, але ж, вядома, вызваленьне Анатоля — прыемная навіна, і зараз партыя атрымае другое дыханьне, мы зможам яшчэ больш актыўна працаваць на агульную справу".

Адносна лёсу астатніх палітвязьняў спадар Марголін выказаў перакананьне:

"На мой погляд, тое, што прадказвалі аналітыкі і журналісты, што ўлады раней ці пазьней будуць вымушаныя пайсьці на нейкія саступкі, бо да гэтага іх штурхае эканамічная сытуацыя, — відаць, гэта адбываецца. Гэтае вызваленьне Лябедзькі і зьмена кваліфікацыі ў абвінавачаньні ў дачыненьні да шэрагу іншых абвінавачаных якраз сьведчаць пра гэта".