Лібія: баі ў раёне порту Рос Лануф

На подступах да Рос Лануф

У Лібіі сілы міжнароднай кааліцыі наносяць удары па войсках Муамара Кадафі, якія вядуць наступ на паўстанцаў у раёне порту Рос Лануф. Паведамляецца, што над Рос Лануфом сёньня ішоў паветраны бой. Апазыцыя вяла тактычнае адступленьне з тым, каб урадавыя войскі адышлі на адкрытую мясцовасьць і атрымалі б агонь з боку авіяцыі НАТО. Учора наступ апазыцыі быў спынены за 100 км ад гораду Сірт – верныя Кадафі войскі выкарыстоўвалі танкі і ракетныя ўстаноўкі.

Раней прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што не выключае магчымасьці паставак зброі лібійскай апазыцыі. Гэтае пытаньне абмяркоўвалася ўчора ў Лёндане на саміце па сытуацыі ў Лібіі. Расія асудзіла пляны ўзбраеньня паўстанцаў і заклікала да неадкладнага пачатку перамоў.