Непадалёк ад Фукусімы адбыўся новы землятрус

АЭС "Фукусіма-Даічы"

Яшчэ адзін землятрус адбыўся на ўсход ад японскай прэфэктуры Фукусіма, дзе знаходзіцца аварыйная АЭС. Як паведамляе тэлеканал NHK, магнітуда штуршкоў склала 6,4.

Раней прэм'ер-міністр Японіі Наота Кан заявіў, што ўлады Японіі працуюць ў рэжыме максымальнай гатоўнасьці да новых нечаканасьцяў з боку АЭС. Таксама паведамлялася, што бліз станцыі быў выяўлены радыеактыўны плютоній.