Японія: радыяцыя патрапіла ў глебу

Чацьвёрты рэактар АЭС "Фукусіма-Даічы" пасьля аварыі

Такійская электраэнэргетычная кампанія – апэратар японскай АЭС "Фукусіма-Даічы", пацярпелай ад землятрусу і цунамі, паведаміла аб выцеку радыёактыўнай вады з другога рэактару станцыі.

Ваду выявілі ў падземных тунэлях, адкуль яна выцякае ў глебу і акіян.

У панядзелак прэм'ер-міністар Японіі Наота Кан заявіў на парлямэнцкім слуханьні, што сытуацыя зь ліквідацыяй наступстваў аварыі на АЭС застаецца непрадказальнай і дадаў, што ўрад працуе ў рэжыме максымальнай гатовасьці.