Напярэдадні Дня Волі старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла адказала на пытаньні нашага радыё.
Ракіцкі: Зь якімі пачуцьцямі вы сустракаеце сёлетні Дзень Волі?
Сурвіла: Крышку іначай, чым у іншыя гады. Звычайна гэта сьвята радасьці, сьвята ўспамінаў пра час, калі Беларусь мела сілу і мужнасьць абвясьціць сваю незалежнасьць і стацца вольным народам. Звычайна так адчуваецца 25-га сакавіка беларусамі сьвету. У гэтым годзе безумоўна ёсьць цень падзеяў 19-га сьнежня, калі зьдзекаваліся якраз зь людзей, якія верылі ў Беларусь, верылі ў нашую годнасьць. Людзі, якія цяпер у турмах, зь якіх зьдзекуюцца -- перадусім яны ў нашых думках.
Ракіцкі: Што можа зрабіць Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, што можа зрабіць беларуская эміграцыя для тых людзей, якія цяпер знаходзяцца ў турмах, на лавах падсудных? Вы ж ведаеце, што суды выносяць вельмі жорсткія выракі.
Сурвіла: Безумоўна, мы сочым за гэтым, усё гэта ведаем, і стараемся прагэта гаварыць кругом. У гэтую сыботу будзе сьвяткаваньне 25-га сакавіка ў Таронта, але галоўнай тэмаю будзе зьдзек цяперашняга рэжыму з нашага народу. Мы гаворым пра гэта, думаем пра гэта і паведамляем сьвету, каб сьвет разумеў, што яшчэ ёсьць адна тыранія, дыктатура ў самым прагрэсіўным кутку сьвету, і што яе трэба пазбыцца. Каб сьвет дапамагаў усім тым, хто змагаецца.
Ракіцкі: Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз ужо прынялі санкцыі да рэжыму Лукашэнкі. Ці лічыце вы іх дастатковымі?
Сурвіла: Я іх лічу недастатковымі. Я думаю што санкцыі нявыезду вельмі добрыя, бо гэта можа прымусіць задумацца тых, хто робіць гэтыя злачынствы. Але гэтага недастаткова. Трэба, каб кожны, хто прычыніўся да бяды 19 сьнежня, адчуў на сабе гэтыя санкцыі. Асабліва я абураная тым, штоне пакараныя судзьдзі, якія могуць па загаду засуджваць людзей на столькі гадоў абсалютна за нішто. Гэта недапушчальна. Таксама безумоўна хацелася б, каб былі фінансавыя санкцыі, якія не дазволяць Лукашэнку плаціць тыя грошы, якія ён плаціць тым, хто яму дапамагае -- у дачыненьні да сілавых структур і да той намэнклятуры, якая на яго працуе.
Ракіцкі: Дзень Волі прыпадае на вясну, калі ўсё абуджаецца, квітнее. Якія ўсё ж добрыя думкі і надзеі вы маеце ў гэтыя дні, нягледзячы на тое, што на Бацькаўшчыне так трывожна?
Сурвіла: Ведаеце, мы заўсёды параўноўвалі нашае сьвята з адраджэньнем прыроды. Заўсёды казалі, што так як штогод адраджаецца прырода, адродзіцца і Беларусь. Гэтая сытуацыя ня можа быць вечная. Наш народ разумны, працавіты, годны. Ён ня будзе вечна ўважаць, што жыць сыта на ланцужку -- гэта дастаткова. Гэтак будуць уважаць якраз тыя, хто зьдзекуецца зь яго. Але прыйдзе час, калі народ пажадае свабоды так, як гэта робяць іншыя народы ў сьвеце цяперака. Я думаю, што якраз гэты пэрыяд году -- гэта пэрыяд веры і надзеі. Спадзяюся, што гэтыя вера і надзея будуць жыць у душах нашага народу.
Ракіцкі: Будзем спадзявацца, што вашы словы пачуюць ня толькі тыя, хто сьвяткуе 25 сакавіка на волі, але й тыя людзі, для якіх гэта вельмі важнае і дарагое сьвята і якія цяпер у турме. Што б вы хацелі сказаць ім?
Сурвіла: Хачу пажадаць ім усяго найлепшага -- каб трымаліся, каб ня трацілі надзеі. думкамі ўвесь сьвет зь імі, сапраўды. Усе мы зь імі і спадзяемся, што хутка пабачым іх на волі. Жадаю ім перадусім здароўя, каб вытрымаць гэта, мужнасьці. Жыве Беларусь і будзе жыць!
Ракіцкі: Зь якімі пачуцьцямі вы сустракаеце сёлетні Дзень Волі?
Сурвіла: Крышку іначай, чым у іншыя гады. Звычайна гэта сьвята радасьці, сьвята ўспамінаў пра час, калі Беларусь мела сілу і мужнасьць абвясьціць сваю незалежнасьць і стацца вольным народам. Звычайна так адчуваецца 25-га сакавіка беларусамі сьвету. У гэтым годзе безумоўна ёсьць цень падзеяў 19-га сьнежня, калі зьдзекаваліся якраз зь людзей, якія верылі ў Беларусь, верылі ў нашую годнасьць. Людзі, якія цяпер у турмах, зь якіх зьдзекуюцца -- перадусім яны ў нашых думках.
Ракіцкі: Што можа зрабіць Рада Беларускай Народнай Рэспублікі, што можа зрабіць беларуская эміграцыя для тых людзей, якія цяпер знаходзяцца ў турмах, на лавах падсудных? Вы ж ведаеце, што суды выносяць вельмі жорсткія выракі.
Сурвіла: Безумоўна, мы сочым за гэтым, усё гэта ведаем, і стараемся пра
Галоўнай тэмаю будзе зьдзек цяперашняга рэжыму з нашага народу.
Ракіцкі: Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз ужо прынялі санкцыі да рэжыму Лукашэнкі. Ці лічыце вы іх дастатковымі?
Сурвіла: Я іх лічу недастатковымі. Я думаю што санкцыі нявыезду вельмі добрыя, бо гэта можа прымусіць задумацца тых, хто робіць гэтыя злачынствы. Але гэтага недастаткова. Трэба, каб кожны, хто прычыніўся да бяды 19 сьнежня, адчуў на сабе гэтыя санкцыі. Асабліва я абураная тым, што
Трэба, каб кожны, хто прычыніўся да бяды 19 сьнежня, адчуў на сабе гэтыя санкцыі.