Лукашэнка прызначыў двух братоў кіраваць двума раёнамі на поўдні Беларусі

Сяргей Пачко

17 красавіка Лукашэнка прыняў некалькі кадравых рашэньняў.

Некаторыя з прызначэньняў тычыліся Берасьцейскай вобласьці, паведамляе сайт Лукашэнкі.

Пачко Сяргей Мікалаевіч прызначаны старшынёй Драгічынскага раённага выканаўчага камітэту. Пачко Аляксандар Мікалаевіча — старшынёй Столінскага раённага выканаўчага камітэту.

Аляксандар Пачко сем гадоў адпрацаваў у Лунінецкім райвыканкаме, затым амаль тры гады ачольваў Кобрыньскі раён. Замест яго Кобрыньскі райвыканкам узначаліў старшыня Кобрыньскага Савету дэпутатаў Аляксандар Майсяюк.

Аляксандар Пачко

Сяргей Пачко раней працаваў дырэктарам сельскагаспадарчага прадпрыемства «Аляксеевічы-Агра», агулам жа адпрацаваў у Драгічынскім раёне, які цяпер узначаліў, 36 гадоў.

Падобна, што гэта першы выпадак у гісторыі Беларусі, калі два раёны, ды яшчэ ў адной вобласьці будуць узначальваць два родныя браты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў Галоўчанку кіраваць Нацбанкам, а прэм’ер-міністрам стаў Турчын