У Міністэрстве надзвычайных сытуацый Беларусі паведамілі, што з 25 сакавіка спынілі дзеяньне сэртыфікатаў адпаведнасьці на маскі і дыхальныя апараты вытворчасьці расейскай кампанія «Кампо».
Прадукцыю, прызначаную для выкарыстаньня пажарнікамі, прызналі небясьпечнай і выдалі распараджэньне аб забароне яе ўвозу і абарачэньня.
На сайце расейскай кампаніі, вытворчасьць якой знаходзіцца ў Арэхава-Зуеве Маскоўскай вобласьці, інфармацыі або камэнтароў наконт гэтай сытуацыі няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі зь незвычайнай прычыны забаранілі расейскую грэчку з Алтаю