Беларуская мова зьявілася ў мабільнай праграме Сaptions.
Мабільная праграма Сaptions дазваляе аўтаматычна дадаваць субтытры на створанае відэа з дапамогай штучнага інтэлекту. Беларускія карыстальнікі дадатку заўважылі, што беларуская зьявілася ў сьпісе моваў, на якіх можна ствараць подпісы.
Зьяўленьне беларускай мовы ў Сaptions цяпер дае магчымасьць кожнаму ня толькі генэраваць субтытры на беларускай мове літаральна ў два клікі, але і перакладаць на беларускую мову відэа, агучаныя на ангельскай, нямецкай ды іншых мовах.
Пра даданьне беларускай мовы ў праграму даўно прасілі яе беларускія карыстальнікі. Напярэдадні Сaptions выпусьціла апавяшчэньне:
«Мне прыемна абвясьціць, што цяпер мы падтрымліваем беларускую мову. Вельмі дзякуем вам за галасаваньне і цярпеньне!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Па-расейску любы дурань набярэ прагляды». Як горадзенская журналістка працягвае ствараць беларускі кантэнт за мяжой ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусізацыя вядомых сусьветных інтэрнэт-сэрвісаў. Як яна адбываецца і чаму некаторыя зь іх ўпарцяцца