Беларусы прынесьлі зьнічы на могілкі Росы ў гонар Дня Волі. Фотарэпартаж

Беларусы на могілках Росы ў Вільні

Ушанаваньне памяці пачынальнікаў беларускага руху братоў Луцкевічаў на могілках осы. Апроч рэальных пахаваньняў, на Росах можна знайсьці і кенатафы — гэта сымбалічныя пахаваньні, але без парэшткаў людзей. Самы вядомы такі помнік у памяць братоў Луцкевічаў.

У капліцы на Росах у 2019 годзе былі перапахаваныя парэшткі кіраўніка паўстаньня 1863 году Кастуся Каліноўскага. Раней апошні прытулак на Росах знайшлі драматург Францішак Аляхновіч, ксёндз-паэт Казімер Сваяк, паэт Уладзіслаў Сыракомля, археоляг Яўстах Тышкевіч, пісьменьнік Ядвігін Ш., сьвятар-гісторык Уладзіслаў Талочка, жывапісец Тадэвуш Дмахоўскі і іншыя.
Валеры Мацкевіч, кіраўнік апарату АПК
Сьвятар Юры Рой чытае малітву.
Каля помніка беларускаму пісьменьніку і грамадзкаму дзеячу Францішку Аляхновічу.
Ля магілы Лявона Вітан-Дубейкаўскага. Былая палітзьняволеная Валерыя Чарнаморцава правяла экскурсію па могілках.
Лявон Вітан-Дубейкаўскі быў удзельнікам Беларускага нацыянальнага камітэту ў Менску ў 1917 годзе. А ў чэрвені 1918 году прызначаны галоўным архітэктарам БНР, распрацоўваў узоры дзяржаўных узнагарод. У 1919-м Антон Луцкевіч прызначыў Вітан-Дубейкаўскага консулам БНР у Польшчы.
Партрэт Кастуся Каліноўскага у капліцы, дзе перапахаваныя яго парэшткі.
Натальля Калегава, заснавальніца арганізацыі «Дапамога», ускладае кветкі ў капліцы Каліноўскага.
Беларусы сьпяваюць духоўны гімн «Магутны Божа» ў капліцы Кастуся Каліноўскага.
Беларусы сьпяваюць духоўны гімн «Магутны Божа» ў капліцы Кастуся Каліноўскага. Беларускі сьвятар Юры Рой — на пярэднім пляне.
Капліца Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў на могілках Росы ў Вільні.