У Менску і вобласьці павысілі плату за праезд у грамадзкім транспарце

Трамваі на вуліцах Менску

Трамваі на вуліцах Менску

Пра іншыя гарады такой інфармацыі пакуль няма.

У Беларусі пачалі падвышаць цану праезду ў грамадзкім транспарце. Першым гэта зрабіў Менскі аблвыканкам. Такім чынам, цана праезду зьменіцца ў Менску і Менскай вобласьці.

25 сакавіка на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале апублікавана рашэньне камітэту № 295 ад 19 сакавіка. Яно набывае моц пасьля апублікаваньня.

Цана праезду павялічаная на 10 капеек. У звычайных гарадзкіх аўтобусах зараз трэба будзе аддаць 90 капеек, а на экспрэсных маршрутах — 1 рубель за паездку.

Адпаведна падаражэлі і праязныя білеты. Цяпер яны будуць каштаваць:

  • у гарадах з насельніцтвам да 50 тыс. чалавек — 34,42 рубля за месячны праязны і 12,06 за дэкадны,
  • у гарадах з насельніцтвам 50–250 тыс. чалавек — 39,43 рубля за месячны праязны і 13,86 рубля за дэкадны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Менсктранс» пракамэнтаваў «русыфікацыю» абвестак у сталічным транспарце
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску зьявіліся трамваі зь нізкай падлогай. Падобную мадэль раней адправілі ў Мазыр