У Сумах колькасьць параненых у выніку расейскага ўдару 24 сакавіка павялічылася да 99, зь іх 23 — дзеці

Наступствы расейскага ўдару па Сумах 24 сакавіка 2025 году

Наступствы расейскага ўдару па Сумах 24 сакавіка 2025 году

24 сакавіка прыблізна а 14-й расейскія войскі нанесьлі ўдар па густанаселеным жылым квартале гораду Сумы. У выніку ўдару пашкоджаныя шэраг жылых дамоў, дзіцячая лякарня і школа.

Намесьнік мэра гораду Сумы Арцём Кузьняцоў паведаміў, што ў выніку расейскага ўдару па горадзе 24 сакавіка 99 чалавек параненыя, зь іх 23 — дзеці.

«Паводле апошняй інфармацыі, пацярпелі 99 чалавек: 76 дарослых і 23 дзяцей», — сказаў Арцём Кузьняцоў.

Паводле яго, на месцах падзеяў разгарнулі тры пляцоўкі, на якіх працуюць ратаўнікі, паліцыя, камунальнікі і валянтэры грамадзкіх арганізацыяў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія войскі ўдарылі па Сумах, параненыя 74 чалавекі, у тым ліку 13 дзяцей