Дыпляматы эўрапейскіх краінаў усклалі кветкі да мэмарыялу ў Хатыні ў гадавіну зьнішчэньня вёскі

Мэмарыял у Хатыні.

Мэмарыял у Хатыні.

Пра гэта паведаміў кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Стэн Нэрлаў.

У сваім акаунце ў Х ён напісаў:

82 гады таму нацысты спалілі датла беларускую вёску Хатынь разам з жыхарамі. Сёньня ў мэмарыяле «Хатынь» дыпляматы Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі і Швайцарыі ўшанавалі памяць незьлічоных жыцьцяў, загінуўшых у жорсткай вайне. Няхай новыя пакаленьні ніколі не зазнаюць паўтарэньня. #NeverForget

Хатынь была спаленая нацыстамі 22 сакавіка 1943 году. 149 жыхароў Хатыні (у тым ліку 75 дзяцей) былі спалены жыўцом або расстраляныя за меркаванае аказаньне дапамогі партызанам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды над мёртвымі. Навошта беларускія ўлады абвінавачваюць нябожчыкаў у генацыдзе беларускага народу