Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Былога супрацоўніка мытні пакаралі паводле артыкулу аб «здрадзе дзяржаве»
9 сьнежня Горадзенскі абласны суд пакараў экс-працаўніка мытні Дзьмітрыя Скубілава 9 гадамі калёніі паводле артыкулу аб здрадзе дзяржаве (артыкул 356).
Пра гэта стала вядома толькі цяпер з дакумэнтальнага фільму, апублікаванага тэлеканалам ОНТ, піша «Мэдыязона».
У сюжэце расказалі, што Скубілаў працаваў на Ашмянскай мытні, афармляў перамяшчэньне транспарту і грузаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 сакавіка: у Менску і Берасьці судзяць за пратэсты 2020 году