Беларускага ўцекача знайшлі мёртвым у Літве, падазраюць самагубства

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Стала вядома пра сьмерць беларускага палітуцекача Станіслава Брыкіна. Як паведаміў сузаснавальнік фонду BysSol Андрэй Стрыжак, цела беларуса знайшлі 4 сакавіка 2025 года ў лягеры для ўцекачоў у літоўскім Падбродзьдзі.

Паводле Стрыжака, асноўная вэрсія сьледзтва — самагубства.

Станіслаў Брыкін са Шклова, разам зь сям’ёй ён эміграваў у 2022-м годзе пасьля палітычнага перасьледу. У 2020-м ён, работнік «Белтэлекама», далучыўся да страйку. Таксама ён неаднаразова ўдзельнічаў у пратэстах.

Ягоная жонка і дзеці пазьней вярнуліся ў Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вучыўся на ксяндза, працаваў на фуры, адкрыў гостэл для ўцекачоў. Гісторыя Андрэя Васоры