Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан ужо падпісаў закон, паведамляе Вугорская служба Радыё Свабода.
Законапраект на разгляд парлямэнта ўнесла кіроўная кааліцыя прэм’ера Орбана.
Дакумэнтам забараняецца праводзіць сходы, якія парушаюць закон аб абароне дзяцей, у якім, у прыватнасьці, ідзе размова аб забароне прапаганды зьмены полу і гомасэксуалізму. За парушэньне закону арганізатарам такіх сходаў і іх удзельнікам пагражае штраф у памеры да 500 эўра. Сілавікам даецца права ідэнтыфікаваць людзей з дапамогай сыстэмы распазнаньня асоб.
Прадстаўнікі апазыцыйнай партыі «Рух Мамэнтум» спрабавалі перашкодзіць прыняцьцю дакумэнта: перад галасаваньнем яны запалілі каляровыя дымавыя шашкі, сьпявалі гімн СССР і раскідвалі фатаграфіі Віктара Орбана і Ўладзіміра Пуціна, якія цалуюцца.
Пасьля таго як парлямэнт прыняў закон, на вуліцы сабраліся больш за тысячу чалавек, якія выступалі супраць забароны ЛГБТ-прайду. Прадстаўнікі апазыцыі заявілі, што гэта крок на шляху да дыктатуры і фашысцкай сыстэмы.

Пратэст у Будапэшце. 18 сакавіка 2025
Дэманстранты прайшлі маршам да моста праз раку Дунай, далей паліцыя іх не пусьціла. Невялікія групы паліцыянтаў правяралі дакумэнты пратэстоўцаў. Позна вечарам удзельнікі акцыі разышліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Орбан заклікаў не ўключаць Украіну ў ЭЗ і паабяцаў прыціснуць вугорскія СМІ і НДА з замежным фінансаваньнем