Нямецкія заканадаўцы прагаласавалі за тое, каб дазволіць значнае павелічэньне выдаткаў на абарону і інфраструктуру. Больш за дзьве траціны дэпутатаў бундэстагу, што неабходна для зьменаў, ухвалілі такое рашэньне ў аўторак.
Закон вызваліць выдаткі на абарону і бясьпеку ад строгіх правілаў Нямеччыны наконт дзяржаўнага доўгу і створыць інфраструктурны фонд у памеры 500 мільярдаў эўра.
Цяпер гэты законапраект павінен адобрыць Бундэсрат — орган прадстаўніцтва фэдэральных земляў. Потым у выпадку іх згоды дакумэнт павінен падпісаць прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці можа Эўразьвяз стаць «вайсковай супэрдзяржавай»? Аналіз Свабоды