Прэм’ер-міністар Беларусі Аляксандар Турчын заявіў пра неабходнасьць забясьпечыць «збалянсаваны» рост эканомікі.
«Адказваючы на пытаньне, якое, напэўна, хвалюе ўсё наша грамадзтва, аб тым, што зараз новы ўрад разам з Нацыянальным банкам надрукуе такую колькасьць грошай, што эканоміка абваліцца, будзе гіпэрінфляцыя, валютны курс абваліцца, хачу ўсіх супакоіць. [...] Ува ўрадзе і Нацыянальным банку працуюць дастаткова кампэтэнтныя людзі, якія разумеюць усе выклікі і рызыкі», — сказаў Аляксандар Турчын пасьля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Паводле яго, калі эмісія адбываецца ў разумных аб’ёмах, то гэта ня мае нэгатыўнага ўплыву на эканоміку. «Друкаваньне грошай без разумных падыходаў, паверце, гэтая сытуацыя ў нашай краіне выключана», — заявіў ён.
«Стаіць задача забясьпечыць збалянсаваны эканамічны рост. Так, ёсьць макраэканамічная стабільнасьць, ёсьць рост. Часам вельмі складана знайсьці гэты балянс. Але мая асабістая думка: калі выбіраць паміж вялікім ростам і макраэканамічнай стабільнасьцю, я б выбраў другое», — дадаў новапрызначаны кіраўнік ураду Беларусі.
У Беларусі колькасьць наяўных грошай пачала расьці з 2022 году, калі за падтрыманьне расейскай агрэсіі супраць Беларусі пачалі ўводзіць міжнародныя эканамічныя санкцыі і магчымасьці замежнага гандлю для Беларусі звузіліся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На працягу 2025 году рост эканомікі Беларусі будзе запавольвацца, — экспэрт Beroc