У Менску загарэўся аўтобус

На скрыжаваньні Лагойскага тракту і вуліцы Гамарніка ў Менску загарэўся аўтобус, паведамляе Менскае ДАІ.

Рух абмежавалі, на месцы здарэньня працуюць міліцыянты і супрацоўнікі Міністэрства ў надзвычайных сытуацыях. МНС паведамляе, што пажар пагасілі, ахвяраў не было.

У Расеі і ў Беларусі летась ня раз загараліся аўтобусы, якія вырабляе Менскі аўтамабільны завод. Было некалькі выпадкаў, калі аўтобус падчас руху, з пасажырамі, якія знаходзіліся ў салёне, пачынаў гарэць або дыміцца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аўтобусы МАЗ загараюцца ўсё часьцей. Як гэта зьвязана зь міжнароднымі санкцыямі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі згарэў чарговы аўтобус МАЗ