У 2024 годзе за мяжой працаўладкавалася 112 тысяч беларусаў, — Белстат

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У 2024 годзе за мяжой працаўладкаваліся 112.424 грамадзяніны Беларусі — на 29,7% больш, чым на канец 2020-га (86.678). Гэта вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.

Паводле зьвестак Белстату, колькасьць работнікаў у Беларусі за гэты пэрыяд зьменшылася на 2,8% (з 5 млн 91 тыс. 569 да 4 млн 948 тыс. 613).

Прыкладна траціна беларусаў, якія эмігравалі, гатовая вярнуцца на радзіму ў выпадку зьмены ўлады і спыненьня рэпрэсій, вынікае з вынікаў дасьледаваньня «Адаптацыйныя стратэгіі мігрантаў з Беларусі і Украіны на рынку працы Эўрапейскага Зьвязу», прадстаўленага 3 сьнежня 2024 году цэнтрам BEROC.

Як адзначыла навуковая супрацоўніца BEROC Віялета Панасевіч, паводле розных ацэнак, пасьля падзей 2020 году зь Беларусі зьехалі каля 500 тысяч чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыёлягі расказалі, колькі мігрантаў-беларусаў гатовыя вярнуцца на радзіму і пры якой умове