Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Жыхара Чачэрску Рамана Емяльянава зьбіраюцца судзіць 14 сакавіка ў мясцовым судзе. Яму інкрымінуюць ч. 3 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі). Працэс будзе весьці судзьдзя Мікалай Сергіевіч.
У чым менавіта абвінавачваюць Рамана — невядома, піша «Вясна».
Паведамляюць, што летась гэты самы Мікалай Сергіевіч судзіў Емяльянава паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП («несанкцыянаванае пікетаваньне»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 лютага: судзяць яшчэ адну супрацоўніцу «Пеленгу»