У Беларусі з 15 сакавіка даражэе аўтамабільнае паліва. Цэны будуць расьці паэтапна

Канцэрн «Белнафтахім». Ілюстрацыйнае фота

Канцэрн «Белнафтахім». Ілюстрацыйнае фота

Гэта першае павелічэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва з пачатку 2025 году.

У Беларусі з 15 сакавіка вырастуць цэны на маторнае паліва.

Як паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім», раздробныя цэны павялічацца на 2 капейкі за літар і складуць: на АІ-92-К5-Эўра — 2,36 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 2,46 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 2,68 рубля, дызэльнае паліва — 2,46 рубля.

«З улікам усебаковай ацэнкі эканамічнай сытуацыі, каньюнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах ухвалілі рашэньне аб плянавым паэтапным карэктаваньні цэнаў на нафтапрадукты на 16 капеек за літар паліва, з крокам па 2 капейкі на тыдзень з 15 сакавіка», — адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні.

Гэта першае павелічэньне цэнаў на аўтамабільнае паліва з пачатку 2025 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля ўводу ў эксплюатацыю БелАЭС цана за электраэнэргію расьце насуперак абяцаньням уладаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь — лідар у ЭАЭС па росьце цэнаў на бэнзін у гадавым вымярэньні