Пэнсіянэрку зь Беларусі, якую шукалі за зьнявагу Лукашэнкі, затрымалі ў Санкт-Пецярбургу

Аддзяленьне паліцыі ў Санкт-Пецярбулгу. Ілюстрацыйнае фота

Ураджэнку Гомельскай вобласьці затрымала дарожная паліцыя ў Пецярбургу пры праверцы дакумэнтаў. Аказалася, што яна ў вышуку.

Паводле «Фантанкі», 62-гадовая жанчына на гэты момант знаходзіцца ў аддзеле паліцыі ў Пецярбургу. Напярэдадні яе спынілі на Фінляндзкім вакзале для праверкі дакумэнтаў. Высьветлілася, што яна зь сярэдзіны лютага ў вышуку за нэгатыўныя камэнтары пра Аляксандра Лукашэнку ў пэрыяд ад лістапада 2021-га па верасень 2022 году.

Пецярбурская паліцыя паведаміла аб затрыманьні ў Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнку зьняважылі 245 разоў, дзяржаве здрадзілі 45 чалавек. Праваабаронцы расказалі, як беларусы «займаліся экстрэмізмам» у 2024-м