Праект «Хуткая гуманітарная дапамога» абвясьціў збор на дапамогу палітзьняволеным жанчынам

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

8 сакавіка — Дзень салідарнасьці жанчын у барацьбе за свае правы. Многія беларускія жанчыны сёньня сутыкаюцца зь цяжкасьцямі: хтосьці яшчэ ў зьняволеньні, хтосьці ўжо на волі, але мае патрэбу ў падтрымцы.

У знак салідарнасьці зь беларускамі праект «Хуткая гуманітарная дапамога» (фонд BYSOL, грамадская кампанія By_Help, фонд «Краіна для жыцьця» і праваабарончая ініцыятыва Dissidentby) аб’явіла штогадовы дабрачынны збор на дапамогу пацярпелым жанчынам.

Куды пойдуць сродкі?

  • гігіенічныя сродкі;
  • лекі;
  • базавыя рэчы;
  • іншыя неабходныя прадметы.

Ахвяраваньне можна зрабіць тут. Пры гэтым патэнцыйных ахвярадаўцаў просяць не карыстацца беларускімі і расейскімі карткамі.

Сума збору: € 8000. На кожную жанчыну плянуецца выдаткаваць каля 150 эўра. Пры гэтым, калі атрымаецца сабраць больш — яшчэ больш жанчын атрымаюць дапамогу, падкрэсьлілі арганізатары збору.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пайсьці на хітрасьць, каб не загінуць». Інтэрвію з Палінай Шарэндай-Панасюк пра турму, прапагандыстаў, карную псыхіятрыю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Алена Маўшук: Умовай майго вызваленьня з калёніі быў выезд зь Беларусі