Зяленскі расказаў аб дывэрсійнай групе, якая спрабавала яго забіць у пачатку расейскага ўварваньня

Уладзімір Зяленскі, архіўнае фота

Уладзімір Зяленскі, архіўнае фота

Раней украінскія ўлады паведамлялі, што з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну папярэдзілі каля 10 замахаў на Ўладзіміра Зяленскага. 

Прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што ў пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ў 2022 годзе яго спрабавалі забіць у Офісе прэзыдэнта.

«Быў ціск з розных бакоў. Былі людзі, якія хацелі мяне забіць, і былі выстралы і іншае, і загінулі людзі тут, унутры нашага Офісу, а былі іншыя людзі, якія абаранялі. Была высадка дэсанту, іншае. Усё гэта адбывалася, і паралельна з гэтым былі ўльтыматумы і яны ціснулі. Адначасова былі званкі ад розных людзей», — сказаў Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію выданьню The Guardian.

Паводле яго, у пачатку ўварваньня Расея захапіла 50% тэрыторыі Ўкраіны і накіроўвала да яго «розных людзей», у тым ліку дэпутатаў, якія прапанавалі прыняць умовы Расеі аб «дэнацыфікацыі і дэмілітарызацыі», а таксама выехаць з Украіны, каб на яе чале паставіць «прарасейскіх людзей».

Раней украінскія ўлады паведамлялі, што з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну папярэдзілі каля 10 замахаў на Ўладзіміра Зяленскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У СБУ заявілі пра выкрыцьцё замаху на Зяленскага і кіраўнікоў спэцслужбаў Украіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі звольніў кіраўніка дзяржаўнай аховы пасьля выкрыцьця спробы замаху