Паліна Шарэнда-Панасюк сустрэлася зь сям’ёй

Your browser doesn’t support HTML5

Увечары 6 лютага былая палітзьняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк, якая выехала зь Беларусі, упершыню за доўгі час змагла ўбачыць і абняць родных. На вакзале у Вільні яе сустрэлі муж Андрэй Шарэнда, сын і неабыякавыя беларусы. Паліна Шарэнда-Панасюк сустрэла прысутных воклічам «Жыве Беларусь!».