У Гданьску адкрылася выстава беларускага дызайнэра Артура Вакарава «30 гадоў дыктатуры ў постэрах». Фотагалерэя

Аўтар адзначае, што пасьля роздумаў у яго склаўся канцэпт праекту — і на шэсьць месяцаў ягоную галаву апанавалі ідэі візуалізацыі гэтай лічбы — 30.

«У выніку атрымалася 30 постэраў, тэма якіх — жахлівыя вынікі кіраваньня дыктатара Лукашэнкі ў розных галінах грамадзкага, палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцьця».
Наступствы дыктатуры Артур Вакараў асэнсоўвае ў двух дыскурсах: статыстычным і прыватным.
«Статыстычны — гэта краіна і ўсе яе жыхары, незалежна ад палітычных поглядаў і сацыяльнага стану. Усе яны адчуваюць на сабе цяжар дыктатуры: баяцца, злуюцца, бяднеюць, сумуюць, псыхалягічна пакутуюць».
«Прыватны — гэта адчуваньні і думкі. Мае — і маіх сяброў, што ўсё жыцьцё змагаліся супраць таго, каб прыстасавацца да жыцьця „ціхага“ вязьня канцлягера пад назвай „Беларусь“. Шмат выбітных беларусаў заплацілі за годнасьць свабодай. Некаторых рэжым забіў».
«Акрамя таго, вялікая колькасьць людзей вымушана зьехала, каб ня трапіць у турму — і на доўгі час (ці назаўсёды?!) страціла сваякоў, сяброў, працу і дом».
Месца правядзеньня выставы