Хроніка перасьледу: На абаронцу беларускай мовы Случака завялі крымінальную справу

Ігар Случак. Архіўнае фота

Ігар Случак. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

Супраць актывіста Ігара Случака завялі крымінальную справу па артыкуле аб садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 316-4 КК).

Пра гэта сам Случак паведаміў у Facebook.

Справу завёў у траўні 2024 году Берасьцейскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту і ў сьнежні 2024 году перадаў яе для далейшага расьсьледаваньня ў Рагачоўскі раённы аддзел СК.

  • Ігар Случак — юрыст, праваабаронца, моўны актывіст, сузаснавальнік ініцыятывы «Ўмовы для мовы». Зьехаў зь Беларусі ў 2023 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня нашаму пакаленьню вырашаць, якая мова павінна быць дзяржаўнай у новай Беларусі, — Ігар Случак