Як «Настаўніцы году» давялося ўцякаць зь Беларусі
Your browser doesn’t support HTML5
8 студзеня ў Ляхавічах павінны былі судзіць намесьніцу дырэктара гімназіі Тацяну Крапіневіч. Прычынай справы стала «онлайн-пікетаваньне» і даносы прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай. Перад самым судом настаўніца выехала з краіны. Пра сваю гісторыю яна расказала каналу Свабода Premium.