У Паўднёвым Судане разьбіўся самалёт — загінулі 20 чалавек

Ілюстрацыйнае фота самалёта ў Судане

Ілюстрацыйнае фота самалёта ў Судане

У Паўднёвым Судане разьбіўся пасажырскі самалёт. Загінулі 20 чалавек, перадае Reuters. Раней паведамлялася пра 18 загінулых, улады пасьля паведамілі, што ахвяраў больш.

Самалёт, як паведамляецца, перавозіў нафтавікоў і пацярпеў крушэньне неўзабаве пасьля вылету з нафтавага радовішча на поўначы краіны ў сталіцу Джубу.

Радовішча распрацоўваецца кітайскай і паўднёвасуданскай дзяржаўнай кампаніямі. Сярод загінулых двое грамадзян Кітаю і адзін — Індыі.

На борце быў 21 чалавек, у тым ліку пасажыры і пілёты. Адзін выжыў, атрымаўшы цяжкія траўмы. Прычыны катастрофы пакуль невядомыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Азэрбайджана заявіў, што самалёт Azerbaijan Airlines абстралялі зь зямлі і Расея павінна прызнаць віну