«Зубы цмока», комплексы для барацьбы з дронамі і ўзброеныя памежнікі: як выглядае мяжа Беларусі з Украінай. ФОТА

Супрацьтанкавыя ўмацаваньні — так званыя «зубы цмока» — перакрылі дарогу перад памежным пунктам Новая Гута ў Гомельскай вобласьці

Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай на фоне ўкраінскіх абарончых збудаваньняў каля памежнага пераходу Новая Гута. Як паведамляе беларускае дзяржаўнае агенцтва БелТА, вайскоўцы на мяжы ўзброеныя аўтаматамі Калашнікава, у кожнага ёсьць шлем і бронекамізэлька 

Беларускі вайсковец з прыладай для барацьбы зь бесьпілётнікамі на мяжы з Украінай у памежным пераходзе Новая Гута. «Памежныя нарады ўзброеныя радыёэлектроннымі стрэльбамі, помпавай зброяй, каб не дапускаць парушэньня дзяржаўнай мяжы бесьпілётнікамі», — заявіў журналістам прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту

Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай. На фота відаць агароджу на мяжы, абсталяваную відэакамэрамі

Узброены беларускі памежнік аглядае дарогу каля ўкраінскага памежнага пункту пропуску Новыя Ярылавічы ў Гомельскай вобласьці

Беларускі памежнік спыніў аўтамабіль на дарозе ў вёсцы Церуха, у памежнай зоне пункта пропуску Новая Гута паміж Беларусьсю і Украінай

Украінскі памежны пункт пропуску Новыя Ярылавічы, які відаць зь беларускага памежнага пункту пропуску Новая Гута

Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай. На фота відаць супрацьтанкавыя ўмацаваньні, так званыя «зубы цмока»

Узброеныя беларускія вайскоўцы нясуць варту на мяжы з Украінай на памежным пераходзе Новая Гута

Беларускі вайсковец патрулюе мяжу з Украінай