У Вушачы паказалі асартымэнт буфэтаў на выбарчых участках — ад алькаголю да вырабаў рамесьніцтва. ФОТА

Буфэт на выбарчым участку ў Вушацкім раёне, 26 студзеня 2025

Заахвочваюць зьніжкамі.

Вушацкая раённая газэта «Патрыёт» паказала асартымэнт у буфэтах на выбарчых участках у Вушацкім раёне.

«Больш за 50 найменьняў прадукцыі, адмыслова вырабленай да гэтага дня, прапануюць на ўчастках вушацкія каапэратары. Праходзяць дэгустацыі, дзейнічаюць сьвяточныя зьніжкі», — сказана ў паведамленьні выданьня.

Буфэты ўпрыгожаныя чырвонымі і зялёнымі кулькамі.

Буфэты на выбарчых участках у Вушацкім раёне, 26 студзеня 2025