Фонду салідарнасьці BySol вядома пра «ня менш як восем арыштаў» на беларускай мяжы пры вяртаньні грамадзян у краіну ў пэрыяд калядных і навагодніх сьвят, паведаміў у сацсетках 13 студзеня яго кіраўнік Андрэй Стрыжак.
У верасьні 2024 году зьявілася інфармацыя пра атрыманьне некаторымі беларусамі, якія знаходзяцца за мяжой, прапановаў вярнуцца з эміграцыі ў Беларусь праз спэцкамісію, якую ўзначальвае генэральны пракурор Андрэй Швед.
Праваабаронцы зьвярталі ўвагу, што на той момант ім былі вядомыя сама меней тры выпадкі, калі пасьля вяртаньня ў Беларусь праз згаданую камісію грамадзян затрымлівалі ў межах крымінальных спраў.
Камісія па «разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія знаходзяцца за мяжой, па пытаньнях учыненьня імі правапарушэньняў», была створаная пасьля нарады ў Лукашэнкі 24 студзеня 2023 году. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага.
Затрыманьні з палітычных матываў пры ўезьдзе ў краіну актыўна практыкуюцца апошнія гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы паведамляюць пра прыезды сілавікоў да родных тых, хто зьехаў за мяжу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генпракуратура: У камісію па вяртаньні палітэмігрантаў паступіла 150 заявак, яе працу плянуецца падоўжыць на год