У Магілёве загінула малое дзіця — упала зь пятага паверху

Ілюстрацыйнае фота

Папярэдне высьветлена, што ў дзённы час 8 студзеня хлопчык 2023 году нараджэньня быў дома са сваёй маці і бабулямі.

Дарослыя займаліся хатнімі справамі, а дзіця гуляла, піша Сьледчы камітэт.

Адсутнасьць дзіцяці ў пакоі і адчыненае вакно заўважыла адна з бабуляў. Зірнуўшы долу, жанчына ўбачыла дзіця, якое ляжала на зямлі.

На месцы здарэньня працавала сьледчая група.

Згодна з папярэдняй інфармацыяй, хлопчык падняўся на крэсла, стоячы побач з падвоканьнем, адчыніў акно і ўпаў з вышыні пятага паверху. Ён памёр ад траўмаў.

Усе абставіны інцыдэнту высьвятляе Магілёўскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту, які праводзіць праверку абставінаў трагедыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трагедыя ў Салігорску: дзіця загінула ад падзеньня фэна ў ваду
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейцы атакавалі ракетамі Запарожжа, ёсьць разбурэньні і ахвяры, у тым ліку дзіця