ГРУ плаціла талібам за тэракты супраць ЗША ў Афганістане, — расьсьледаваньне The Insider і Spiegel

Амэрыканскія вайскоўцы каля месца выбуху ў Кабуле, 16 верасьня 2014 году

Расейская выведка падтрымлівала цесныя сувязі з рухам «Талібан» у Афганістане і фінансавала тэракты, накіраваныя супраць амэрыканскага вайсковага кантынгенту ў 2010-х гадах.

Да такіх высноваў прыйшло расьсьледаваньне, праведзенае журналістамі выданьняў The Insider і Spiegel.

Паводле зьвестак расьсьледаваньня, з 2016 па 2020 год «Талібан» правёў сэрыю нападаў на вайсковыя базы ЗША ў Афганістане і тэрактаў у непасрэднай блізкасьці да іх. Як гаворыцца ў расьсьледаваньні, гэтыя напады інсьпіравала расейская вайсковая выведка ГРУ, а іх выканаўцы атрымлівалі да 200 тысяч даляраў. У цэлым за гэтыя гады Расея магла выплаціць «Талібану» каля 30 мільёнаў даляраў, падлічылі былыя супрацоўнікі Дэпартамэнту нацыянальнай бясьпекі Афганістану.

Грошы ў Афганістан перадавалі кур’еры з расейскімі пашпартамі, выдадзенымі пры пасярэдніцтве ГРУ. Мэтай тэрактаў, як сьцьвярджаецца, было стварыць ціск на Злучаныя Штаты і падштурхнуць іх да вываду войскаў з краіны.

Аўтары расьсьледаваньня спасылаюцца на былых супрацоўнікаў афганскіх спэцслужбаў, а таксама на выяўленыя імі зьвесткі пра вярбоўку ГРУ былых кантрабандыстаў братоў Азізі, якіх афганскія спэцслужбы зьвязвалі са схемай выплат талібам.

Your browser doesn’t support HTML5

Бязмоўныя, але не забытыя: жанчыны пад «Талібанам»