Італьянская журналістка Чэчылія Саля, якая была за кратамі ў Іране ад 19 сьнежня, ужо на самалёце, які ляціць у Італію.
Пра гэта паведаміла прэм’ер-міністрака Італіі Джорджа Мэлёні ў сацыяльнай сетцы Х.
Раней офіс Мэлёні паведаміў, што да вызваленьня спатрэбілася «інтэнсіўная праца па дыпляматычных і выведных каналах».
Самалёт з Тэгерану, на якім ляціць 29-гадовая Саля, мае прызямліцца ў Рыме ў 17.30 менскага часу.
Саля, якая працуе на італьянскае выданьне Il Foglio, была арыштаваная паводле абвінавачаньняў у парушэньні ісламскіх законаў. Гэта адбылося 19 сьнежня, праз тры дні пасьля яе прылёту ў Іран па журналісцкай візе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ПіК Свабоды». Каго выбралі эўрапейцы? І як гэты выбар можа паўплываць на Беларусь? Тлумачыць дасьледчык Страсбурскага ўнівэрсытэту