Больш за 2300 машын чакаюць уезду ў Польшчу зь Беларусі.
Раніцай у сераду 8 студзеня выезду зь Беларусі ў Польшчу ў пункце пропуску «Берасьце» чакае 2300 легкавых машын і 55 аўтобусаў, такія зьвесткі публікуе Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі.
Крытычная сытуацыя з чэргамі на мяжы працягваецца ўжо некалькі дзён.
Паводле інфармацыі ДПК, польскі бок аформіў толькі 34% транспарту ад нормы.
У аўторак, 7 студзеня ў сувязі са складанай сытуацыяй на мяжы перавозчык «Менсктранс» дазволіў сваім пасажырам у чарзе на мяжы задарма перасаджвацца ў аўтобусы, якія знаходзяцца бліжэй да пункту пропуску.
Пасажыры рабілі так і раней, але за дадатковую плату і неафіцыйна, а цяпер маюць поўнае права.
Прагнозаў на тое, калі чэргі стануць меншымі, пакуль няма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На выезд зь Беларусі ў Польшчу застаюцца доўгія чэргі. «Менсктранс» прыдумаў, як іх пасажырам дабірацца хутчэй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У МЗС Польшчы анансавалі чарговае ўзмацненьне кантролю пры выдачы візаў