Хакеры заявілі аб узломе базы «Росреестра» аб’ёмам у два мільярды радкоў з асабістымі зьвесткамі расейцаў

Ілюстрацыйнае фота

У якасьці доказу ўзлому хакеры апублікавалі ў вольным доступе спасылку на запампоўку фрагмэнту атрыманай базы.

Па дадзеных выданьня «Агенство», першапачаткова допіс аб узломе «Росреестра» зьявіўся ў ананімным тэлеграм-канале Silent Crow, стваральнікі якога такім чынам «павіншавалі расейцаў з пачаткам Новага году».

У дзяржаўнай арганізацыі выцек інфармацыі адмаўляюць. Адначасова з гэтым у сваім афіцыйным тэлеграм-канале ведамства паведаміла, што праводзіць «дадатковую праверку інфармацыі», апублікаванай у шэрагу СМІ, заўважыла расейская служба Свабоды.

Раней «Росреестр» засакрэціў большую частку дадзеных высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў. Паведамлялася, у прыватнасьці, што ведамства выдаліла зьвесткі аб нерухомасьці сям'і кіраўніка Савету бясьпекі РФ Нікалая Патрушава.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хакеры заявілі пра ўзлом сеткі Нацыянальнага банку Беларусі з базамі карыстальнікаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства фінансаў ЗША абвінаваціла ва ўзломе сваіх сыстэм хакераў, зьвязаных з Кітаем