Абмяркоўваліся пляны і прыярытэты супрацоўніцтва на 2025 год, падрыхтоўка новай рэзалюцыі па Беларусі і ўдзел беларускай дэлегацыі ў пасяджэньнях ПАРЭ.
Сярод асноўных тэм сустрэчы былі наступныя:
- Падрыхтоўка і прыняцьце новай рэзалюцыі па Беларусі на зімовай сэсіі ПАРЭ ў 2025 годзе.
- Арганізацыя спэцыяльнай канфэрэнцыі па Беларусі ў партнэрстве з ПАРЭ, польскім парлямэнтам і офісам Сьвятланы Ціханоўскай. Тэмы канфэрэнцыі — пазытыўная альтэрнатыва для новай Беларусі і падрыхтоўка да ўступленьня ў Раду Эўропы.
- Правядзеньне выставы ў Страсбургу, прысьвечанай беларускім добраахвотнікам, якія загінулі ва Ўкраіне.
- Падрыхтоўка прававой экспэртызы праекту Канстытуцыі новай Беларусі і заключэньне Вэнэцыянскай камісіі аб праекце.
Таксама, сярод тэмаў размовы было вызваленьне палітвязьняў і прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі.
Раней ПАРЭ прыняла рашэньне аб увядзеньні інстытуту спэцдакладчыка па Беларусі і ўдзеле дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў сэсіях ПАРЭ. Ужо ў гэтым месяцы дэлегацыя Каардынацыйнай рады возьме ўдзел у сэсіі. Акрамя таго, у будынку ПАРЭ афіцыйна адкрыўся офіс дэмакратычных сіл Беларусі.
Летась ПАРЭ таксама прыняла адмысловы даклад пра сытуацыю беларусаў за мяжой з рэкамэндацыямі для парлямэнтаў і ўрадаў аб падтрымцы легалізацыі і мабільнасьці беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Удзел прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады ў ПАРЭ, праца для беларусаў у Радзе Эўропы. Што зрабіла кантактная група па Беларусі за 2 гады